polotsk-portal

новостной-развлекательный портал

    60-гадовы юбілей будзе адзначаць акадэмік Лакотка

    Мы в Гугл+ Раздел: Культура Дата публикации: 21-01-2015, 16:30
    (голосов: 0)
    25 студзеня 2015 года свой 60-гадовы юбілей будзе адзначаць акадэмік, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка.

    З нагоды юбілею А.І. Лакоткі 26 студзеня а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110) адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне і прэзентацыя кніжнай выставы "Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы "Адкрываючы Беларусь”.

    Аляксандр Іванавіч Лакотка – буйны вучоны ў галіне мастацтвазнаўства, у прыватнасці, гісторыі архітэктуры і народнага дойлідства, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця на яе аснове турыстычных рэкрэацыйных зон. Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 30 манаграфій.

    Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне” (2008) у складзе аўтарскага калектыву за падрыхтоўку шматтомнай працы "Беларусы”, прэмій Нацыянальнай акадэміі навук за манаграфію "Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры” (1999) і за цыкл прац па развіцці турызму ў Рэспубліцы Беларусь (2011).

    Ва ўрачыстым пасяджэнні адбудуцца выступленні кіраўніцтва Прэзідыума НАН Беларусі, прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Вышэйшых навучальных устаноў, дырэктараў інстытутаў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, вучоных, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, гасцей.

    У канцэртнай частцы праграмы прымуць удзел артысты хора "Акадэмія” (мастацкі кіраўнік Слабодчыкава Т.Г.), а таксама струннае трыо "Арко” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік Т.В. Дэйка).

    Пад час мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выставы "Архітэктурны партрэт краіны ў гісторыка-культурным падарожжы "Адкрываючы Беларусь…”, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, дэманстрацыя відэафільма "Прызванне – архітэктура”.

    Выстава, прысвечаная навукова-даследчыцкай дзейнасці А.І. Лакоткі, знаёміць з асноўнымі публікацыямі вучонага, сярод якіх аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, вялікая колькасць навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, даклады, прадстаўленныя на міжнародных канферэнцыях. Сярод экспанатаў выставы і знакамітыя энцыклапедычныя выданні, у склад рэдкалегіі якіх ўваходзіў А.І. Лакотка.

    Цікавым з'яўляецца позірк вучонага на сучасныя напрамкі развіцця архітэктуры і сувязі архітэктурнага авангарда з гістарычнымі момантамі развіцця грамадства, адносінамі чалавека да жыцця і прыроды з даўніх часоў да нашых дзён.

    Матэрыялы выставы не толькі дэманструюць асноўныя вынікі творчага жыцця вучонага, але сапраўды дапамагаюць скласці архітэктурны партрэт нашай краіны праз гісторыка-культурную адметнасць асобных рэгіёнаў Беларусі, вялікіх гарадоў і малых мястэчак, праз помнікі народнага драўлянага дойлідства, сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій, унікальныя прыродна-культурныя беларускія ландшафты.

     

    File engine/modules/modules_jmgallery.php not found.

    Загрузка...
    Загрузка...
Рунет
Рунет
Индекс цитирования
POLOTSK-PORTAL.RU
  • Карта сайта
  • Обратная связь